Запрашаем на майстар-клас!

У суботу, 02 снежня ў 10.00 у гімназіі №1 пройдзе майстар-клас для вучняў па падрыхтоўцы да прадметнай алімпіяды. Тэма - "Тыповыя памылкі вучняў пры напісанні водгуку". Праводзіць майстар-клас педагог вышэйшай катэгорыі Гарчычко Наталля Віктараўна. Запісацца на майстар-клас можна, даслаўшы заяўку на электронную пошту гімназіі zelgymn@mail.ru.

Перамогі гімназістаў на ТЭД-канферэнцыі

25 лістапада на базе УА "Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва" адбылася міжрэгіянальная ТЭд-канферэнцыя. У секцыі "Вы гэтага не ведалі?" (выступленні на беларускай мове) нашу ўстанову прадстаўлялі 6 вучняў.
Пераможцамі сталі:
Куршук Дар'я - 8 клас,
Попка Дар'я - 6 клас.

Трэцяе месца заваявала вучаніца 5 класа Бусловіч Дар'я.

Віншуем пераможцаў!

Віншуем пераможцаў!

18-19 лістапада адбыўся ІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Ад нашай установы ў ім прыняло ўдзел 6 вучняў. Усе 6 вярнуліся з дыпломамі. 100%-ны вынік. Віншуем:
1 месца:
9 клас: Жамойціна Аляксандра,
10 клас: Хмылко Ірына,
11 клас: Пась Марыя.

2 месца:
9 клас: Карпішэвіч Ілона,
11 клас: Жук Кацярына.

3 месца:
11 клас: Барыла Анастасія.

Дыстанцыйная алімпіяда "Знаўца роднай лексікі"




Запрашаем вучняў 7-8 класаў РБ прыняць удзел у бясплатнай дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове "Знаўца роднай лексікі". Алімпіяда пройдзе 25.11. Падрабязней пра ўмовы глядзіце тут.