Хвілінкі тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі

Конкурс "Мой чароўны беларускі край"

Пераможцы: 

1. Ляўчук Дзіяна



2. Хобец Таццяна



3. Кулікаў Глеб (падборка фотаздымкаў)








Конкурс відэадэкламацый любімых вершаў




Распрацоўкі факультатыўных заняткаў

Распрацоўка факультатыўнага занятка па беларускай мове для 10 класа "Правапіс літар у, ў"


Задачы заняткаў:
  • актуалізаваць, удакладніць і сістэматызаваць веды вучняў аб правапісе у складовага і ў нескладовага;
  • спрыяць фарміраванню ўстойлівых арфаграфічных навыкаў вучняў па прапанаванай тэме;
  • развіваць арфаграфічную зоркасць;
  • стварыць умовы для развіцця разумовых працэсаў, устойлівай цікавасці да паглыбленага вывучэння беларускай арфаграфіі;
Ход занятка
1.     (1 слайд прэзентацыі) Уступнае слова настаўніка. Пастаноўка праблемнага пытання:
- У геаграфічным цэнтры Еўропы — горадзе Полацку — 7 верасня 2003 года быў устаноўлены незвычайны помнік. (паказваю на прэзентацыі).
(2 слайд прэзентацыі)
 -У гонар каго ці чаго быў пастаўлены гэты помнік? (у гонар літары ў)
- А чым жа, на вашу думку, заслужыла гэта літара права мець свой уласны помнік?
Вучні разважаюць пра ўнікальнасць літары ў, пра непаўторную меладычнасць і мяккасць гука, пазначанага ёй. Трэба заўважыць, што літара ў у беларускім алфавіце займае сваё адметнае месца і адрознівае беларускую мову ад іншых славянскіх моў. Літара «Ў» – адметны сімвал нашай мовы, які вызначае яе непаўторнасць. Гэта літара – таксама наша культурная спадчына.  Нездарма на сённяшні дзень на Беларусі існуе два музычныя гурты пад назвай “Ў нескладовае”. І ў Мінску так называецца арт-студыя сучаснага мастацтва.
-   З якога класа гэта правіла вывучаецца ў школе?
Як вы лічыце, наколькі добра вы ведаеце правіла пра правапіс у, ў?
Значыць, як знаўцы, вы зможаце адказаць на наступныя пытанні: (3 слайд прэзентацыі)
-Якая літара пішацца ў наступных выразах:
  • БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ (Ў/У)НІВЕРСІТЭТ
  • Са(ў/у)мін (Савет Міністраў).
  • Першамайскі РА(Ў/У)С.
  • Мне было :-( (ў/у) цябе сумна.
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На (ў/у)збярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,
(Ў/У)дзірванелы курган векавечны.
 2. Аб’яўленне тэмы і задач занятка.
Дзеці спрабуюць адказаць. Настаўнік выслухвае ўсе адказы і гаворыць:
  • Сярод выказаных вамі прапаноў былі слушныя. Але не ўсе аднолькава лічаць, значыць наш занятак павінен пераканаць усіх вучняў у аднастайным напісанні літары у ці ў у дадзеных прыкладах. І ў канцы факультатыва, я спадзяюся, мы прыйдзем да агульнага меркавання. Вы ўжо здагадаліся, што сённяшнюю сутсрэчу мы прысвяцім якой тэме?
  • Чаму, як вы лічыце, на гэтае правіла адводзіцца цэлая гадзіна? (мяняўся правапіс ў 2009 г).
  • Значыць, мы паспрабуем прааналізаваць, якія змяненні адбыліся ў правапісе гэтых літар, і разгледзім усе магчымыя выпадкі напісання у і ў у розных маўленчых сітуацыях.
3.     Гістарычная спраўка.
- Калі, на вашу думку, у беларускай мове ўзнікла літара ў?
- Я папрасіла вывучыць біяграфію гэтай літары чалавека, які цікавіцца беларускай мовай. І сёння яна гатова падзяліцца інфармацыяй, якую знайшла.
Выступае вучань з інфармацыяй пра ўзнікненне ў. (4 слайд прэзентацыі)
 Гук [Ў] уласцівы беларусам на працягу ўсёй гісторыі фарміравання і развіцця роднай мовы. Але яго пазначэнне літарай было непаслядоўным або зусім адсутнічала, як гэта назіралася ў старабеларускім пісьменстве.
Паводле энцыклапедыі «Беларуская мова» , літара “ў” была прапанавана ў 1870 годзе рускім філолагам Пятром Бяссонавым, які з'яўляўся старшынёй Віленскай археаграфічнай камісіі. Доўгі час па тэхнічных прычынах пісалася як літара у. Больш паслядоўна ў беларускім пісьме выкарыстоўваецца з 1890-х гадоў. У лацінскай форме беларускага пісьма гук [ў] абазначаўся літарай ú, пасля ǔ. Так, напрыклад, доказам таго, што ў 19 стагоддзі такога графічнага знаку не было, служаць творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які гук ”ў” запісваў як ǔ.
 4. Актуалізацыя ведаў вучняў. (5 слайд прэзентацыі)
 Для таго, каб успомніць правіла, з якім мы ўжо крыху знаёмы з арфаграфічных хвілін, што праводзім на ўроках беларускай мовы, давайце прааналізуем наступныя прыклады і сфармулюем правіла.
Аналіз прыкладаў у прэзентацыі.
  • У куфры, як кажуць, усе скарбы схаваны;
  • Галіна Уланава, ва Узбекістане;
  • прэзідыум, страус;
  • аул, Брэсцкая унія;
  • шоу, ноу-хау;
  • траур.
  • на ўзлеску, ва ўстанове;
  • накаўт, клоўн, паўза;
  • хлопцы-ўмельцы, гучнае “ўра”, гук [о] ўласцівы многім мовам.
5.     Засваенне пунктаў правіла, якія змяніліся ў 2008 годзе. (6 слайд прэзентацыі)
 Згодна з новымі правіламі, памянялася напісанне многіх іншамоўных слоў. Давайце паспрабуем вызначыць, як правільна будуць пісацца сёння словы, якія да 2008 года пісаліся так:                
Было
Павінна быць
займацца ушу
займацца ўшу
дзяржаўны універсітэт
дзяржаўны ўніверсітэт
прыёмка утылю
прыёмка ўтылю
нататкі уфолага
нататкі ўфолага
глаукома і глаўкома
Глаўкома
Даун
Даўн
джоуль і джоўль
Джоўль
дрэдноут і дрэдноўт
Дрэдноўт
Іудзей
Іўдзей
клаустрафобія
Клаўстрафобія
Лакаут
Лакаўт
Раунд
Раўнд
Раут
Раўт
Сауна
Саўна
Брыджстаун, брыджстаунскі
Брыджстаўн, брыджстаўнскі
Зауралле, зауральскі
Заўралле, заўральскі
Паустоўскі
Паўстоўскі
Фауст
Фаўст
 Далейшая праца будзе па групах.
 (7 слайд прэзентацыі)
6.     Слоўнікавая работа: (па групах)
Хто хутчэй знойдзе правільны варыянт слоў, лексічныя значэнні якіх запісаны на слайдзе, і размесціць іх па нумарах на дошцы (пры дапамозе скотча).
На слайдзе:
1.     Канат або трос, які выпускаецца з кармы для буксіравання суднаў, прывязвання спушчаных на ваду шлюпак.
2.     Слова, якое ўжываецца пры ветлівым звароце да замужняй жанчыны, а таксама пры называнні яе імя або прозвішча ў Германіі і некаторых іншых краінах.
3.     Сукупнасць усіх відаў жывёл якой-небудзь мясцовасці або геалагічнага перыяду.
4.     Склад для грузаў пры чыгуначных станцыях, портах.
5.     Невысокае бязлістае дрэва сямейства маравых, якое расце ў сярэднеазіяцкіх саланчаковых пустынях.
6.     Спартсмен або каманда, якія занялі ў спаборніцтвах адно з апошніх месцаў.
Варыянты адказаў:
4.     пакгауз ці пакгаўз?
5.     бакштоў ці бакштоу?
6.     фраў ці фрау?
7.     фауна ці фаўна?
8.     аўтсайдэр, аутсайдар ці аўтсайдар?
9.     саксаул ці саксаўл?
7.     Фізхвілінка: Гучыць мелодыя песні "Мужычок-памочнічак", а на экране ідзе запіс гэтай песні ў праграме караоке, дзеці (групамі) сочаць за рухам слоў і адначасова вызначаюць памылкі ў тэксце песні. (чыя каманда больш памылак заўважыць).
Потым на слайдзе адкрываецца поўны тэкст песні са ўсімі памылкамі. Вучні выпраўляюць тыя памылкі, пра якія не сказалі.
(8 слайд прэзентацыі)
 Тэст песні, які вы аналізавалі, узяты з інэрнэту.  Як бачым, вучыць тэксты беларускіх песень, змешчаныя ў сеціве даволі небяспечна. Чаму? (Бо можна засвоіць памылковае напісанне). Будзьце абачлівымі, калі карыстаецеся інтэрнэтам. Многія сайты ствараюцца далёка не прафесіяналамі, а таму змяшчаюць вялікую колькасць памылак.
 8. Работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў. (9 слайд прэзентацыі)
 Практ. 61 (дапаможнік Г.М.Валочка).
Вам дадзены пачатак і канец беларускіх народных параўнанняў. Вам трэба спалучыць правільна часткі, уставіць у або ў і растлумачыць значэнне. 1 група працуе з першымі пяццю выразамі, другая – з астатнімі.
1 групанадзьму(ў/у)сятрапі(ў/у)спіць
кр(ў/у)ціцца
баіцца

2 група
бегае
вые
лезе
ляпну(ў/у)
ма(ў/у)чыць
    

як
аса (ў/у) вочы(ў/у)юн на гарачай патэльніво(ў/у)к у піліпа(ў/у)кумыш на кр(ў/у)пы
воцату выпі(ў/у)шы
во(ў/у)к ягняці
лісіца (ў/у) саладуху
лапцем па балоце плясну(ў/у)
з в(ў/у)глямі (ў/у) нагавіцах
пшаніц(ў/у) прада(ў/у)шы

круціцца як (ў/у)юн на гарачай патэльні – бесперастанку, не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін.
ляпнуў як лапцем па балоце плясну(ў/у) – вельмі недарэчна, нетактоўна (сказаць што-небудзь).
 9. Работа з камп’ютарам. Выкананне тэста “Правапіс у, ў”. (ЭСО “Знак”).
 A1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску пішацца літара у:
1.     кло…н
2.     жывёлы …ючныя
3.     па-…краінску
4.     фра…
5.     вучоны-…нікум
A2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску пішацца літара у:
1.     джо…ль
2.     со…с
3.     пакга…зны
4.     ва  …нісон
5.     га…птвахта
 А3. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) на месцы пропуску пішацца літара ў.
1.     стра...с
2.     а...кцыён
3.     хвалі ...льтрагукавыя
4.     аквары...м
5.     радасна-...знёслы
 A4. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) на месцы пропуску пішацца літара у.
1.     індывіду..м
2.     рады...с
3.     тры...мфальны
4.     га...біца
5.     класна-...рочны
 A5. Адзначце словы(а), у якіх(ім) на месцы пропуску пішацца літара у:
1.     нака...т
2.     ліноле...м
3.     пакга...з
4.     фа...на
5.     ма...зер
A6. Адзначце словы, у якіх пішацца літара у:
1.     хлеб _чарсцвелы
2.     на _сходніх землях
3.      тэрары_м
4.     не _тоіш
5.     да _збекістана
 A7. Адзначце словы, у якіх пішацца літара ў:
1.     маці-_краінка
2.     ва _льянаўскай вобласці
3.     ба_л
4.     быў _спрыняты
5.     метэа_мовы
A8. Адзначце словы, у якіх пішацца літара у:
1.     га_біца
2.     на _ральскім хрыбце
3.     прыбыў _дзень
4.     гулялі _траіх
5.     архівары_с
 A9. Адзначце словы, у якіх пішацца літара у:
1.      да _эльса
2.     рэ_матолаг
3.     вясна-_ладарка
4.     злавіла _юна
5.     з _сходнеславянскіх зямель
 A10. Адзначце словы, у якіх пішацца літара у:
1.     на _ніверсіядзе
2.     пры _сць-Абакане
3.     князь _семагутны
4.     а_кцыяніст
5.     ва _сіх поглядах.
10. Літаратурная творчасць. (10 слайд прэзентацыі)
 Апошняе заданне нашага занятка – творчае. Ці вядома вам, што ў віртуальнай прасторы існуюць форумы, дзе літаратары прапануюць на суд чытача свае новыя творы – вершы, паэмы. Цікава, што актыўны ўдзел у такіх форумах прымаюць і нашы з вамі землякі – Уладзімір Мазго, Аляксей Галаскок. Дарэчы, творчасць апошняга  асабліва падабецца нашым вучням. І сёння я прапаную стаць сааўтарам аднаго з новых вершаў Аляксея Галаскока. У ім прапушчана некалькі слоў, у якіх ёсць літары у або ў. Паспрабуйце іх аднавіць і параўнаем з тэкстам аўтара. Чый атрымаецца лепшым?
Здаецца, нейкі ………. маю,
Але ……….. дзень за днём
…… глыбей, глыбей ……….
Ў пашы НЭТа каранём.

Бы муха ў ліпкай ……….,
Яшчэ не ……….. бяды,
Бы жаба млявая ў ціне –
І ні ………,  і ні сюды.

Зайду на нейкі сайт – і ……..,
Пакуль не вычытаю ………,
……… забыўшы рэчаіснасць –
Свае надзённае жыццё.

А недзе там – гарыць ………….,
Страляюць …………. вугалькі...
(Зноў на ……….. будзе дуля)
Ды мне рэальнасць не з рукі…

Я, бы матыль, усё пырхаю,
Ды паспрабуй мяне злаві…
Але шчаслівы, хто не мае
НЭТа-залежнасці ў крыві!

10 слайд
Здаецца, нейкі розум маю,
Але чамусьці дзень за днём
Усё глыбей, глыбей ўрастаю
Ў пашы НЭТа каранём.

Бы муха ў ліпкай павуціне,
Яшчэ не чуючы бяды,
Бы жаба млявая ў ціне –
І ні туды, і ні сюды.

Зайду на нейкі сайт – і вісну,
Пакуль не вычытаю ўсё,
Зусім забыўшы рэчаіснасць –
Свае надзённае жыццё.

А недзе там – гарыць каструля,
Страляюць бульбы вугалькі...
(Зноў на вячэру будзе дуля)
Ды мне рэальнасць не з рукі…

Я, бы матыль, усё пырхаю,
Ды паспрабуй мяне злаві…
Але шчаслівы, хто не мае
НЭТа-залежнасці ў крыві!

Спадзяюся, што залежнасць ад інэрнэту не стане для вас хваробай. Лепш мець аднаго сябра рэальнага, чым сто віртуальных.
 11. Падзвядзенне вынікаў занятка. (12 слайд прэзентацыі)
 Ітак, настаў час ўсё ж такі вызначыцца, якая літара пішацца ў словах і выразах, якія мы разбіралі ў пачатку занятка.
  • БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ (пры запісе ўсяго словазлучэння вялікімі літарамі напісанне у, ў падпарадкоўваецца агульнаму правілу: пасля галосных або папярэдняга слова на галосны пішы ў);
  • Саўмін (Савет Міністраў). (Правапіс у,ў у складанаскарочаных словах падпарадкоўваецца агульнаму правілу – пасля галоснага пішы ў);
  • Першамайскі РАУС. (у абрэвіятурах захоўваецца у складовае);
  • Мне было :-( у цябе сумна.
Апошнім часам да знакаў прыпынку адносяць і смайлікі (эматыконы), якія шырока прымяняюцца на форумах, у чатах, электроннай пошце. «Вынаходніцтва» першага смайліка прыпісваецца Фалману Скоту — прафесару Універсітэта Карнегі-Мелана штата Пенсільванія ЗША. Функцыя, якую выконвае смайлік, блізкая да функцыі знака прыпынку. Таму пасля іх пішацца ў.
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,
Ўдзірванелы курган векавечны.
 У вершаваных творах ў (у нескладовае) можа мець фанетыка-інтанацыйную нагрузку, якая надае асаблівую рытміку, меладычнасць, спеўнасць. Таму у такіх творах правапіс можа і не падпарадкоўвацца агульнапрынятым правілам.
12. Рэфлексія.
Наш занятак заканчваецца. Хацелася б пачуць:
  • Ці задаволены вы вынікамі сваёй дзейнасці?
  • Якая інфармацыя вас найбольш уразіла?
  • Аб чым прымусіў задумацца верш А.Галаскока?
  • Што выклікала цяжкасці?
  • Якія вывады для сябе зрабілі?
 (13 слайд прэзентацыі)
Палічым балы. Я спадзяюся, што сёння пераможцамі сталі ўсе, таму што набылі важныя для сябе веды. Яны спатрэбяцца і для правільнага напісання творчых работ, і для будучага тэсціравання. Віншую вас з тым, што зроблена яшчэ адна прыступка да атрымання вамі звання “адукаваны чалавек”. І думаю, што стаўшы дарослымі, вы не дапусціце памылак, якія сёння можна сустрэць і ў банку, і ў аб’явах, і нават на помніках, адзін з якіх быў адкрыты ў г.Брэсце ў 2009 годзе. (на прэзентацыі фрагмент помніка).