Кантрольны абагульняльны тэст для 10 профільнага класа

A1. Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) літара Я абазначае два гукі


1)     жыццялюб
2)     які
3)     п’яўка
4)     піяніна
5)     вясновы



A2.Адзначце слова (-ы), вымаўленне якога (-іх) не супадае з напісаннем.


1)     лісяня
2)     адступаць
3)     зжаць
4)     абрыкос
5)     барацьба



A3.Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) дапушчана памылка.


1)     упэўненасцю
2)     каллегія
3)     соллю
4)     пераллю
5)     Жана



A5.Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) на месцы пропуску пішацца літара А.


1)     кр...пасны
2)     гл...таць
3)     с...кратар
4)     р...корд
5)     р...сора



A6.Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) на месцы пропуску пішацца літара Ў.


1)     стра...с
2)     а...кцыён
3)     хвалі ...льтрагукавыя
4)     аквары...м
5)     радасна-...знёслы




A7.Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) на месцы пропуску пішацца мяккі знак.


1)     дз...ме
2)     дроб...
3)     смаргон...скі
4)     кін...це
5)     дз...веры



A8. Адзначце словазлучэнне (-і) з граматычнымі памылкамі.


1)     спакойная поні
2)     аўтарытэтнае журы
3)     гэты сведка
4)     новы кашнэ
5)     ваеннае аташэ



A9. Адзначце займеннік (-і), у якім (-іх) у форме меснага склону дапушчана памылка.


1)     вас
2)     яе
3)     цябе
4)     імі
5)     маім



A10.Адзначце сказ (-ы), у якім (-іх) НЕ (НЯ) пішацца разам.
1)     Смутна ў асеннюю (не) пагадзь.
2)     Было (не) цёмна, а шаравата.
3)     Мы ідзём уздоўж (не) шырокай рэчкі.
4)     Зялёная, (не) кранутая марозам трава.
5)     Часамі на працы яго (не) даацэньвалі.

A11. Адзначце сказ (-ы), у якім (-іх) неабходна паставіць знакі прыпынку.
1)     Трэба быць аптымістамі і жыць не апускаючы рукі.
2)     Напрацаваўшыся мы пайшлі адпачываць.
3)     На другі дзень устаўшы і памыўшыся мы пачалі збірацца ў дарогу.
4)     Бацька сядзіць задумаўшыся.
5)     Назбіраўшы сушняку мы расклалі невялікі агонь.

A12.Адзначце слова (-ы), у якім (-іх) пры ўтварэнні формы меснага склону адзіночнага ліку адбываецца чаргаванне зычных гукаў са свісцячымі.


1)     друк
2)     рука
3)     порах
4)     луг
5)     тварог



A13.Адзначце сказ (-ы) з памылковым ужываннем дзеепрыслоўя.
1)     Лес замёр, не варушачы лістком.
2)     Праязджаючы вёскай, насустрач выходзілі людзі.
3)     Апрануўшыся, бацька выйшаў на двор.
4)     Не пераскочыўшы, не кажы гоп.
5)     На душы радасна, пабыўшы дома.

A14. Адзначце сказ (-ы), у якім (-іх) на месцы пропуску ставіцца коска.
1)     Хіліцца к вечару дзень ... і даўжэйшымі робяцца цені.
2)     На сенажаці званілі косы ... і махаліся касцы.
3)     Навокал адно гніла дрыгва ... ды моклі панурыя лясы.
4)     Глыбокая ноч ... але хлопчыку не спіцца.
5)     Ціха і бязлюдна такімі днямі на дарогах ... ды і дарог тых няма.

A15. Адзначце сказ (-ы), у якім (-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е.
1)     Над вёскай стаяў туман ... праз хмары прабівалася сонца.
2)     Дыхала спёкай зямля ... будзе, напэўна, дождж.
3)     Усё навокал было знаёмае і звычайнае ... даверліва шапацелі грушы, дрымотна чарнелі вербы і акацыі.
4)     Прасіцца ён не будзе ... гэта я цвёрда ведаю.
5)     Раптам аўтобус сцішыў ход ... на дарозе стаяў чалавек з паднятай рукой.

B1. Выпішыце словазлучэнне (-і), ужытае (-ыя) у пераносным значэнні.
1) малаціць посуд                      2) малаціць збожжа

B2.У сказе (-ах) дапушчана памылка ва ўтварэнні ступеней параўнання прыметніка (прыслоўя). Выпішыце гэта слова, правільна ўтварыўшы патрэбную ступень параўнання.
1) Ночка цёмная глядзела ды цямнейшай стала.
2) З набліжэннем цемнаты агні ў вокнах станавіліся ярчэй.
3) У далёкіх краях я зразумеў, што свая краіна найлепшая.

B3. Утварыце ад дзеяслова адпаведную форму дзеепрыслоўяў і запішыце:  спаць -

B4. Вызначце марфемную будову слова (марфемы запішыце праз злучок, напрыклад: чыт-а-ць).
Звычайнасць

B5. Вызначце стыль тэксту.
Хвойныя лясы былі зялёнымі і маладымі, нават у старасці сваёй. Іх бяскрайнасць поўніла чалавека спакоем і ціхаю воляй. І з іх зялёных нетраў, з дажджавых хмар над імі, з палёў за ім і перад ім адчувалася прастора, дзе раскашэльваўся жытамі і дрэвамі забыты хутар. Ён здаваўся блізкім вось тут, за першымі сценамі лясной гушчыні, у жаўтаватых і вымаклых за прадвесню палях.

Хмурны быў той дзень, калі Маня з’явілася тут. Хмурны вясёлаю веснавою хмурнасцю, мяккай і лагоднаю.(К. Чорны)

Комментариев нет:

Отправить комментарий