Мэты:
1.
Нагадаць вучням галоўныя факты з жыццёвага і творчага шляху Янкі Купалы.
2.
Паказаць багацце жанраў творчасці паэта.
3.
Абудзіць цікавасць вучняў да жыццёвага шляху славутага песняра.
4.
Навучыць школьнікаў аргументавана выказваць свае думкі.
Форма: літаратурная вечарына
Афармленне: выстава ілюстрацый
на тэму «I не замоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы» (С. Грахоўскі); выстава
літаратуры; партрэт Янкі Купалы, пад якім запісаны словы:
Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
А6 чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песню запеў
I пазнаў, аб чым песня пяе!
Я.
Купала. Чаго б я хацеў.
Перад дошкай — два столікі, засланыя
нацыянальным абрусам, кветкі, плакаты з выказваннямі:
Народу аддаў ён свой велізарны паэтычны
дар і сваё вялікае, чулае сэрца.
Я. Колас.
Усё, чым жыла і жыве Беларусь, увасоблена
ў вершах Я. Купалы з незвычайнай паэтычнай сілай.
А. Пракоф’еў.
Ён мовы беларускае алмаз
Граніў замілавана і рупліва,
Братам-народам паказаўшы дзіва,
Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.
М. Рыльскі.
Мы з імі выходзілі заўжды ў дарогу,
А як акрыляла нас іхняе слова,
Што сказана простаю матчынай мовай!
Мы з імі адолелі буры і хвалі.
Купала і Колас, вы нас гадавалі!
Вы звалі на волю з цямноты, з прымусу,
Каб горда насілі імя беларуса…
П. Броўка.
Плакаты можна ўпрыгожыць беларускім
арнаментам. Эмблема ўрока — лісток папараці з чырвонай кветкай.
Матэрыялы да ілюстрацыйнай выставы можна
ўзяць з альбома-выставы «Жыццё і творчасць Янкі Купалы» і размясціць іх пад
такімі назвамі:
«Мой родны кут”
«3 цэлым народам…»
Вільня — Пецярбург — Вільня.
Ляўкоўскі цыкл вершаў.
«Мне сняцца сны аб Беларусі».
Увекавечанне памяці Янкі Купалы
Прэзентацыя да ўрока Шлях Купалы
ХОД
на камп’ютары 1 слайд
Карэспандэнт. Добры дзень,
паважаныя тэлегледачы. У эфіры беларускае тэлебачанне. Я знаходжуся…
(называецца школа і месца яе знаходжання), дзе адбываецца свята, прысвечанае
жыццёваму і творчаму шляху Янкі Купалы. Глядзіце жывую трансляцыю.
на камп’ютары 2 слайд
Гучыць мелодыя песні «Спадчына» (словы
Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка). На яе фоне адбываецца інсцэнізацыя казкі
«Ноч, калі папараць цвіце» Якуба Коласа.
1-ы вядучы. У тую самую ноч, калі
зацвітае папараць, пазбіраліся на сходку чараўнікі розных гатункаў. Яны вялі
гаворку пра Юнака. Усім спадабалася тое, што Юнак даў сабе імя ночы, калі
зацвітае папараць і калі фантастычныя істоты праводзяць свае сходы. I цяпер яны
думалі, які падарунак зрабіць Юнаку.
2-і вядучы. Русалкі сказалі: «Мы
навучым яго спяваць прыгожыя песні, бо песні ва ўсіх выпадках жыцця патрэбны
чалавеку. Ён створыць «Адвечную песню»».
1-і вядучы. «Я падарую яму
«Жалейку», — азваўся Дамавік, — і навучу Юнака граць так, каб тутэйшыя лю-дзі
зачароўваліся ігрою і прыходзілі да свядомасці, чаму так сталася, што яны не
гаспадары ў сваёй хаце».
2-ы вядучы. «А я дам яму гуслі, —
сказаў Вадзянік. -Няхай апявае былую славу свайго народа і закідае ў сэрца яго
імкненне заняць пачэснае месца між славянамі».
1-і вядучы. Месячык сказаў: «А я
пайду з ім «Шляхам жыцця» і буду асвятляць дарогу, каб хутчэй і лягчэй яму
прабіцца. Ён убачыць «Раскіданае гняздо» свае айчыны і раскажа пра яго людзям.
Калі ён прыстане ў дарозе, я пакладу яго спаць на высокім кургане і навею яму
чароўны «Сон на кургане». У дарозе ён спаткаецца з мілаю «Паўлінкаю» і расказам
пра яе людзей павесяліць».
2 вядучы. Выступіў і пануры Ваўкалак: «Я занясу на
край свету яго песні і думкі. Я дам яму словы гневу і абурэння, каб молатам
білі яны па струнах сэрца таго, хто прадае сваю айчыну».
1-ы вядучы. «А я што дам яму? —
узяў слова сам старшыня. — Я авею яго песні шумам бароў. Я дам яму гарт і цвердасць
граба, каб да канца Юнак быў верным свайму народу. I ён пакіне вялікую
«Спадчы-ну». Давайце ж панясём яму свае падарункі».
2-ы вядучы. Усе падняліся,
пайшлі да Юнака і пазносілі яму шчодрыя дары.
1-ы вядучы (звяртаецца да
залы). Скажыце, калі ласка, назвы якіх твораў і зборнікаў Янкі Купалы
сустрэліся ў алегарычнай казцы «Ноч, калі папараць цвіце» Якуба Коласа?
Удзельнікі вечарыны называюць зборнікі і
творы Янкі Купалы.
на камп’ютары 3 слайд
2-і вядучы. Ян! Сын
Дамініка!.. Унук Ануфрыя!
1-і вядучы. Прапраўнук Яна!
Нашчадак…
2-ы вядучы. Ты чуеш нас?! Уставай!
Адгукніся!
На фоне мелодыі песні «Явар і каліна»
(словы Янкі Купалы, музыка Юрыя Семянякі) ідзе інсцэнізацыя ўрыўка з п’есы
«Шчасце паэта» Васіля Віткі.
Вогнішча. Сядзяць Дамінік Луцэвіч і
падлетак Ян. Бацька расказвае казку. Сын прагна слухае. Песня заціхае.
Луцэвіч. А пушча і кажа — ідзі, знойдзеш кветку
-тваё шчасце. I чалавек стаў шукаць. Шукаў, дзеткі, шукаў… і ў цёмнай пушчы…
Янка. Загінуў?
Луцэвіч. О, ты, дзетка, не знаеш пушчы. Яна
нагоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і знойдзе, дык пакіне і
ўцячэ.
Янка. А калі не ўцячэ, не пабаіцца?
Луцэвіч. Што ты — не пабаіцца? Не адно сэрца
скаланецца і сёння. Гэта ж толькі раз на год такая ноч бывае.
Янка. А якім цветам яна расцвітае, тата?
Луцэвіч. Каб жа я знаў, дзетка. Хто кажа, як мак,
а хто кажа — блішчыць, як малюсенькі вугельчык.
Янка. А хто будзе шчаслівы — толькі той,
хто знойдзе, ці ўсе людзі?
Луцэвіч. Ат, Яначка, — шчаслівы не хоча думаць
пра няшчасных. Гэта калі б хто з простых, з бедных людзей знайшоў, можа, ён і
пра нас не забыўся б.
Янка. Тату, а ты сам верыш, што ёсць
шчасце?
Луцэвіч. Без веры, сынку, нельга жыць.
Янка. А ты шукаў яго, тата?
Луцэвіч. Я ўсё жыццё шукаю…
Песня ўзмацняецца. Янка падымаецца,
напружана ўглядаецца ў цемру і імкнецца ўперад.
Луцэвіч. Куды ты, Яначка?
Янка. Шукаць шчасця…
1-ы чытальнік.
…Ты тая калыска, што нас калыхала,
Ты тая крыніца, што сіл прыбаўляла,
Шчырая песня Купалы.
Да светлых вышыняў ты нас заклікала,
Змагацца за шчасце ты нас узнімала,
Мужная песня Купалы.
Ты з намі сягоння на новай будоўлі,
Мірная песня Купалы.
А. Пысін. Песня Купалы.
Вядучыя звяртаюцца да камп’ютарнай
прэзентацыі, прысвечанай жыццёваму шляху Янкі Купалы.
на камп’ютары 4 слайд
1-ы вядучы. Вязынка… Радзіма
паэта. Высокія дрэвы шумяць каля звычайнай сялянскай хаты. Недалёка працякае
рачулка, над якой хіліцца лаза. У гэтай хаце і нарадзіўся ў 1882 г. Янка
Купала.
на камп’ютары 5 слайд
2-і вядучы. Ясь марыў пра навучанне,
але замест гэтага рана пачаў «чытаць сумную кнігу памешчыцкай раллі і пісаць
журботную аповесць свайго гора сахой ды касою».
на камп’ютары 6 слайд
3 вядучы У 70-я гады XIX ст.
Ануфрый Луцэвіч, дзед будучага паэта, быў выгнаны з зямлі князямі Радзівіламі.
3 таго часу Луцэвічы сталі арандатарамі і блу калі па свеце ў пошуках працы і
хлеба. Такі ж лёс напаткаў і бацькоў Янкі —Дамініка Ануфрыевіча і Бянігну
Іванаўну. У 1902 г. сям’ю напаткала вялікае гора— смерць бацькі, брата і дзвюх
сясцёр.
Узваліўшы на свае плечы клопат за ўсю сям’ю, Янка Купала пайшоў шукаць сабе службы, бо пераканаўся на горкім вопыце сваіх родных і сваім уласным, што праца на чужой зямлі не пракорміць. I зноў працягвалася зацятая барацьба за кавалак хлеба. Чаго толькі не зведаў юны Купала! Быў і хатнім настаўнікам, і перапісчыкам у судовага следчага ў Радашковічах, і прыказчыкам у маёнтку, што на Магілёўшчыне. А за тры гады працы на памешчыцкіх броварах «зазнаў такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў». Пісаць вершы ён пачаў рана, але пачаткам літаратурнай дзейнасці лічыцца год 1905, калі ў прагрэсіўнай рускай газеце «Северо-Западный край» з’явіўся яго першы верш «Мужык», адкрыўшы тым самым талент такой велічыні, якога не ведала яшчэ беларуская літаратура.
1-і вядучы. Толькі ў 15 гадоў змог закончыць за адну зіму, бо ведаў значна больш, чым патрабавалася, Бяларуцкае народнае вучылішча.
Узваліўшы на свае плечы клопат за ўсю сям’ю, Янка Купала пайшоў шукаць сабе службы, бо пераканаўся на горкім вопыце сваіх родных і сваім уласным, што праца на чужой зямлі не пракорміць. I зноў працягвалася зацятая барацьба за кавалак хлеба. Чаго толькі не зведаў юны Купала! Быў і хатнім настаўнікам, і перапісчыкам у судовага следчага ў Радашковічах, і прыказчыкам у маёнтку, што на Магілёўшчыне. А за тры гады працы на памешчыцкіх броварах «зазнаў такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў». Пісаць вершы ён пачаў рана, але пачаткам літаратурнай дзейнасці лічыцца год 1905, калі ў прагрэсіўнай рускай газеце «Северо-Западный край» з’явіўся яго першы верш «Мужык», адкрыўшы тым самым талент такой велічыні, якога не ведала яшчэ беларуская літаратура.
1-і вядучы. Толькі ў 15 гадоў змог закончыць за адну зіму, бо ведаў значна больш, чым патрабавалася, Бяларуцкае народнае вучылішча.
на камп’ютары 7 слайд
1-ы вядучы. Вось як пісаў Янка
Купала ў вершы «Мая навука».
2-і чытальнік.
Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці,
Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці
I дум беларускіх без школы і кніг.
Ад самай красы маіх дзён невясёлых
Настаўнікам быў беларускі абшар;
Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.
1-ы вядучы. Янка Купала пачаў
пісаць вершы, падобныя да народных песняў.
2-і вядучы. Запаветная мара
паэта — каб яго творы сталі блізкімі працоўнаму народу…
1-і вядучы.
Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песню запеў
I пазнаў, аб чым песня пяе!
2-ы вядучы. Надзеі паэта збыліся.
Яго творы вядомыя сярод народа. Верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім
Горкі назваў «суровай і красамоўнай песняй, гімнам беларусаў».
на камп’ютары 8 слайд
пад мелодыю адбываецца Інсцэніроўка верша
«А хто там ідзе?». Беларусы ідуць з глыбіні, з кожным адказам набліжаючыся да
дошкі.
Чытальнік.А хто там ідзе, а хто
там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
Беларусы. Беларусы.
Чытальнік.А што яны нясуць на
худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
Беларусы.Сваю крыўду.
Чытальнік.А куды ж нясуць гэту
крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
Беларусы.На свет цэлы.
Чытальнік.А хто гэта іх, не адзін
мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
Беларусы.Бяда, гора.
Чытальнік А чаго ж, чаго
захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
Беларусы.Людзьмі звацца.
на камп’ютары 9 слайд
1-ы вядучы. Пецярбургскі перыяд
жыцця Янкі Купалы.
2-і вядучы. Перанясёмся на
гранітную набярэжную Нявы.
3-і вядучы. Тут любіў бываць у
вольную часіну Янка Купала — слухач агульнаадукацыйных курсаў А. Чарняева.
4-ы вядучы. Пецярбургскі перыяд
быў для Я. Купалы вельмі цікавы і плённы. Выйшлі зборнікі «Гусляр», «Шляхам
жыцця», паэмы «Курган», «Магіла льва», «Бандароўна», камедыя «Паўлінка», драма
«Раскіданае гняздо».
3-і чытальнік.
Ён мовы беларускае алмаз
Граніў замілавана і рупліва,
Братам-народам паказаўшы дзіва,
Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.
Ён навучыў нас шанаваць глыбока
Святыню працавітае рукі, —
I увайшоў наш Янка у вякі,
Як вобраз Беларусі яснавокай.
М. Рыльскі.
Карэспандэнт. Паважаныя гледачы.
У гэты час настаў самы ўрачысты момант. Як жа ушаноўваюць вобраз вялікага
песняра нашчадкі, сучасныя паэты?
{Вучні чытаюць вершы беларускіх паэтаў,
прысвечаныя Янку Купалу.)
3-і чытальнік.
0 не, ты не памёр!
Не мог бы з гэткай сілай
Твой голас хваляваць, бо ўсё ж маўчаць
магілы…
А песні гук тваёй, што навакол плыве,
Нам кажа: з намі ты, ты тут, між нас
жывеш!
Ты не памёр, о не! Мы помнім, як бывала
Твая жалейка нам змагання марш іграла,
І мы змагаліся, каб надышоў той дзень,
Калі не быць ні ўціску, ні бядзе.
I мы прыйшлі да яснай мэты гэтай.
Усю сілу звонкую Народнага паэта
Аддаў ад сэрца ты радзімае зямлі.
О не, ты не памрэш,
Не змоўкнеш ты, Купала,
Радзіма узняла цябе, ушанавала, —
Жыві, паэзіі вясновы крыгаход!
Ты ад народа, і ты сам — народ!
К. Буйло. Ты не памрэш.
на камп’ютары 10 слайд
4 чытальнік У памяць пра
беларускага песняра ў самым цэнтры Мінска каля нетаропкай Свіслачы, у засені
векавых дрэў быў створаны Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Будынак
гэты, як і раней, называюць Дом Купалы.
Гісторыя музея Янкі Купалы налічвае больш
за паўстагоддзя (пастанова выйшла ў 1944 г.). 20 верасня 1945 года гасцінна
расчыніліся дзверы музея, наведвальнікаў сустрэла яго заснавальнік і першы
дырэктар Уладзіслава Францаўна Луцэвіч.
Да 1951 г. залы музея знаходзіліся ў Доме
прафсаюзаў, з 1951 да 1959 — у Доме пісьменнікаў па вуліцы Энгельса. Пачынаючы
з 1959 года музей Янкі Купалы назаўсёды размясціўся ў прыгожым двухпавярховым
будынку па адрасе вул. Я. Купалы, 4, пабудаваным па праекце архітэктараў Івана
Валадзько і Віктара Волчака.
Стагоддзе таму на месцы музея Янкі Купалы
знаходзіўся драўляны дом, дзе з 1927 па 1941 год жыў паэт. Тут жылі Янка Купала
з жонкай Уладзіславай Францаўнай, маці паэта Бянігна Іванаўна, яго сёстры
Леакадзія Дамінікаўна Раманоўская з дзецьмі, Ганна Дамінікаўна Луцэвіч, а таксама
дзяўчына, якая дапамагала па гаспадарцы. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны
дом Купалы згарэў. У агні загінулі рукапісы, архіў, бібліятэка Песняра.
Вакол музея раскінуўся парк, які з 1962
года носіць імя Янкі Купалы. Парк адметны тым, што тут створаны Купалаўскі
мемарыяльна-скульптурны комплекс.
Высіцца манументальны помнік, узведзены да
90-годдзя паэта (аўтары — беларускія скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А.
Заспіцкі, архітэктары Л. Левін, Ю. Градаў). Ля падножжа помніка квітнее
бронзавая папараць-кветка — сімвал Купалавай паэзіі.
Недалёка струменіць фантан «Вянок» са
скульптурнымі фігурамі дзяўчат, якія пускаюць на ваду купальскія вянкі. Тут у
бронзе і камені, у звонкіх і чыстых струменях фантана жыве наша памяць пра Янку
Купалу.
на камп’ютары 11 слайд
Імя Купалы шырока ўшанавана не толькі на
Беларусі, але і за яе межамі. Толькі ў Мінску з 1945 г. імя Янкі Купалы носіць
вуліца, на якой размясціўся музей паэта, Нацыянальны акадэмічны тэатр (былы
БДТ-1), Інстытут літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, гарадская бібліятэка
(па вуліцы В. Харужай, 16), сярэдняя школа № 19. З 1957 г. устаноўлена
Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за лепшыя творы паэзіі і драматургіі.
Прэмію атрамалі 28 беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх М. Танк, П. Панчанка, У.
Дубоўка, А. Макаёнак, А. Куляшоў, К. Крапіва і інш. Апошнім часам пра Янку
Купалу з’яўляюцца новыя публікацыі і ўспаміны, з небыцця вяртаюцца забароненыя
вершы і артыкулы пісьменніка. Штогод у дзень народзінаў Янкі Купалы у парку
збіраюцца прыхільнікі яго таленту, каб аддаць даніну любові і павагі народнаму
паэту Беларусі.
на камп’ютары 12 слайд
Музей Янкі Купалы мае філіялы: «Вязынка»,
«Ляўкі», «Акопы», «Яхімоўшчына.
на камп’ютары 13 слайд
Карэспандэнт. У заключэнне мы
правядзем конкурс на найлепшае веданне творчасці Янкі Купалы. Найлепшы знаўца
атрымае ўзнагароду.
·
3 якіх твораў узятыя радкі?
Чытаць, пісаць я не умею,
Не ходзіць гладка мой язык,
Бо толькі вечна ару, сею, —
Бо я мужык, дурны мужык. Мужык.
Не ходзіць гладка мой язык,
Бо толькі вечна ару, сею, —
Бо я мужык, дурны мужык. Мужык.
Хараства такога ў свеце
Не было, не будзе;
Аб ёй людзі гаварылі,
Як аб нейкім цудзе.
Бандароўна.
3.Невыдумная світка — убор на плячах,
Барада, як снег белы — такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглі гуслі-баі.
Барада, як снег белы — такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглі гуслі-баі.
Курган.
Пазнайце героя.
1.
Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй;
Стражы князевы — ў полі і дома… {Князь.)
5.
Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, Не зірнуўшы на гулі ні разу,
Сядзіць гэты сумны, як лунь, белы дзед І
чакае ад князя прыказу. (Гусляр.)
6.
Якія сапраўдныя імя і прозвішча Янкі Купалы:
7.
Назавіце гады жыцця паэта.
8.
У якой сям’і нарадзіўся паэт?
9.
Дзе нарадзіўся Янка Купала?
10.
Якую навучальную ўстанову закончыў будучы паэт:
11.
Як называецца першы надрукаваны верш паэта?
12.
Калі і дзе быў надрукаваны першы верш паэта?
Карэспандэнт. Вось і закончылася
свята. Усяго вам добрага., мае сябры. Да хуткай сустрэчы. 3 вамі была
(называецца прозвішча і імя вучня або вучаніцы).
2 чытальнік. Ён не паспеў аб нашым
слаўным часе
Усяго сказаць, усіх паэм злажыць.
«Пайшоў пясняр, а песня засталася,
Памёр паэт, а песня будзе жыць! С.
Грахоўскі.
Гучыць відэафрагмент: песня “Малітва” на
сл.Я.Купалы ў выкананні ансамбля Песняры.
Комментариев нет:
Отправить комментарий