Тэматычны кантроль па
жыцці і творчасці
З.Бядулі
1. Сапраўднае
імя і прозвішча пісьменніка, нацыянальнасць.
2. Месца
нараджэння З.Бядулі.
3. Хто
навучыў будучага пісьменніка грамаце?
4. За што
З.Бядулю выключылі з ешыбота (яўрэйскай школы)?
5. У якім
выданні ўпершыню быў надрукаваны твор З.Бядулі?
6. На якой
мове пісаў юнак? Чаму?
7. Якія 2 псеўданімы
прыдумаў для сябе паэт? Што азначае кожны з іх?
8. Якія
тэмы закранаў малады пісьменнік ў сваіх апавяданнях?
9. Хто з
вядомых пісьменнікаў стаў сябрам для З.Бядулі?
10. Да якога пакалення пісьменнікаў вы б аднеслі
З.Бядулю?
варыянты:
1. Нашаніўцы (чыя творчасць
пачыналася у пачатку ХХ стагоддзя са старонак “Нашай нівы”;
2. Старэйшае
пакаленне пісьменнікаў: прышлі ў літаратуру ў 20-30-гг ХХ
стг.
3. Ваеннае (франтавое)
– прыйшлі ў літаратуру ў 40 – 50-х г.
4. Пісьменнікі
60-дзесятнікі (філалагічнае пакаленне) – дзеці вайны. У час ВАВ
былі дзецьмі.
5. Пісьменнікі
70-дзесятнікі – вайны не памятаюць, у літаратуры прыйшлі ў 70-я
г.г., блізкія да 60-дзесятнікаў: У гэтым пакаленні часта назіраецца дачасны
(трагічны) зыход з жыцця.
6. Пісьменнікі
80-дзесятнікі – выхоўваліся ў савецкай рэчаіснасці, але не
прымаюць яе, ставяцца крытычна.
7. Пісьменнікі
90-х гадоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий